Цукровым камбінатам у Жабінцы будзе кіраваць трактарарамонтнік
Два цукровыя заводы атрымалі новых дырэктараў. Пасяджэнні назіральных радаў прадпрыемстваў адбыліся 4 красавіка, паведамляецца на сайце канцэрна "Белдзяржхарчпрам".
Камбінатам у Скідзелі будзе кіраваць Уладзімір Белавусаў — дагэтуль ён быў намеснікам гендырэктара па рэалізацыі Гродзенскага шклозавода.
Гендырэктарам Жабінкаўскага цукровага завода быў абраны Ігар Балтрамяюк. Ён займаў пасаду антыкрызіснага кіраўніка Драгічынскага трактарарамонтнага завода.
Раней, як паведамляла Еўрарадыё, быў прызначаны новы кіраўнік Гарадзейскага цукровага камбіната — Ігар Макар.
Дырэктараў усіх чатырох беларускіх цукровых заводаў арыштавалі на пачатку 2020 года. Паведамлялася, быццам іх падазраюць у атрыманні хабару пры пастаўках прадукцыі ў Расію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.