Георгій Кандрацьеў стаў галоўным трэнерам ФК "Мінск"
Георгій Кандрацьеў 11 студзеня стаў галоўным трэнерам футбольнага клуба "Мінск". Пагадненне разлічанае на адзін год. Кандрацьеў — вядомы ў мінулым футбаліст, на трэнерскай рабоце — з пачатку 2000-х, быў галоўным трэнерам маладзёжнай, алімпійскай, нацыянальнай зборнай Беларусі. Днямі яму споўнілася 56 гадоў.
У трэнерскі штаб ФК "Мінск" таксама ўвайшлі Андрэй Скорабагацька, Андрэй Разін і Ігар Патапаў, інфармуе "Прессбол".
Летась "Мінск" заняў у чэмпіянаце Беларусі шостае месца.
Фота: Прессбол