Георгій Кандрацьеў: "У мяне быў шок, нішто не прадвяшчала гэтага рашэння"
Георгій Кандрацьеў / sb.by
Георгій Кандрацьеў кажа, што звальненне з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай было для яго шокам і нечаканасцю. Прычыны гэтага рашэння ён не ведае.
"У мяне быў шок, нішто не прадвяшчала гэтага рашэння, а тут як снег на галаву. Нават не ведаю, як каментаваць, як ёсць", — сказаў спецыяліст у каментары "Прессболу".
Пытанні пра сваё звальненне былы галоўны трэнер прапанаваў задаваць Беларускай федэрацыі футбола: "Наконт звальнення ўсе пытанні лепш задаць федэрацыі, асабіста ў мяне канфліктаў з ёй не было. Пасля гульні з Косавам усе былі шчаслівыя, усе былі задаволеныя. Прыехалі ў Мінск — таксама ніякіх перадумоў да сённяшняга рашэння".
Як распавядала Еўрарадыё, 29 чэрвеня кіраўніцтва БФФ вырашыла звольніць Кандрацьева з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай. Акурат перад гэтым беларуская каманда атрымала перамогу над футбалістамі Косава ў адборы на Еўра-2024 — 2:1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.