Гэта была праверка сябра партыі — Дудкін абвяргае супрацу з КДБ

Яўген Дудкін / фота з яго старонкі на Фэйсбуку
Палітэмігрант Яўген Дудкін абвяргае сваю ранейшую заяву пра шматгадовае супрацоўніцтва з КДБ.
Як расказвала Еўрарадыё, частка беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, якой кіруе Георгій Дзмітрук, заявіла пра выкрытага агента спецслужбаў. Маўляў, Яўген Дудкін і сам пацвердзіў гэты факт цяпер ужо былым аднапартыйцам.
У сацсетках Дудкін напісаў, што гэтая заява была толькі праверкай сябра партыі. Таксама ён заявіў, што супраць яго вядзецца мэтанакіраваная кампанія: "Ідзе мэтанакіраваная кампанія супраць маёй асобы як вынік праверкі тых людзей, хто вакол мяне. Глядзіце на плады. З Богам!"
36-гадовы Яўген Дудкін жыве ў Польшчы яшчэ з 2018 года, ён пераехаў туды як эканамічны мігрант. Апошнім часам ён быў кіраўніком фонду "Беларуская хрысціянская дэмакратыя2 (Białoruska Chrześcijańska Demokracja. Цяпер яго адтуль выключылі па падазрэнні ў агентурнай дзейнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.