Гісторыі дзяцей, якія загінулі пры ракетным удары па Вінніцы

Истории детей, погибших при ракетном ударе по Виннице

Трое дзяцей загінулі ў пятніцу ад ракетнага ўдара па Вінніцы. BBC расказала іх гісторыі.

Чатырохгадовая дзяўчынка Ліза напярэдадні ракетнага ўдару па Вінніцы разам з мамай ішла да лагапеда. Незадоўга да ракетнага ўдару яе мама Ірына размясціла відэа ў сеткі. На відэа — усмешлівая Ліза, якая пхае перад сабой ружовае крэсалка.

"Ліза была вельмі вясёлая, любіла прыязджаць да нас. Яна была вельмі добрым дзіцём. Для маткі яна была ўсім сэнсам яе жыцця. Яна неверагодна любілла яе. Я нават не ўяўляю, якая гэта трагедыя для сям'і”, — расказала ВВС кіраўнік цэнтра для людзей з адменнымі патрэбамі LogoClub Валерыя Кароль.

У дзяўчынкі быў сіндром Даўна. У “інстаграме” яе мамы мноства фатаграфій дачкі. Валерыя расказвае, што Ірына заўсёды адкрыта казала пра сіндром дачкі і хацела, каб людзі ведалі, што такія дзеці нічым не адрозніваюцца ад іншых.

Сямігадовы Максім Жарый загінуў разам з мамай Вікторыяй. Украінская паліцыя паведаміла, што ў той дзень ён з мамай прыйшоў на прыём у медычны цэнтр. Кабінет знаходзіўся на першым паверсе цэнтра. Ад самай клінікі нічога не засталося, апроч счарнелых ад агню сцен, піша ВВС.

Яшчэ адно загінулае дзіцё — васьмігадовы хлопчык. Яго імя не называецца. Ён чакаў свайго дзядзьку ў машыне, прыпаркаванай непадалёк ад месца, куды трапіла ракета.

У заяве міністэрства абароны Расіі не згадваецца пра смерці дзяцей. У ім паведамляецца пра тое, што Расія выпусціла “высокадакладныя” ракеты “па будынку гарнізоннага дому афіцэраў”, у якім праходзіла сустрэча ўкраінскіх вайскоўцаў і замежных афіцыйных асоб, што абмяркоўвалі пастаўкі зброі.

Па афіцыйнай інфармацыі ювенальных пракурораў Украіны 352 дзіцяці загінулі і больш 657 атрымалі параненні рознай ступені цяжару ў выніку вайны Расіі ва Украіне.

Там адзначаюць, што гэтыя лічбы не даканцовыя. Усё яшчэ можа не быць дакладных дадзеных з месцаў вядзення актыўных баявых дзеянняў, а таксама на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі