Глыбоцкая раёнка прыпісала немцам злачынствы чакістаў (фота)

У газеце “Веснік Глыбоччыны” (№47 за 2014 год) выйшаў артыкул “Здароўе — каштоўнасць нацыянальная”, прысвечаны гісторыі глыбоцкай лякарні. У ім паведамляецца, што абодвух гэтых дактароў расстралялі немцы. Хаця дакладна вядома, што гэта зрабілі супрацоўнікі Наркамата ўнутраных спраў СССР. Пра гэта гаворыцца нават у артыкуле “Крыжовы шлях лекараў з Глыбоччыны” ў кнізе “Памяць. Глыбоцкі раён”.

Усевалад Шыран нарадзіўся ў 1906 годзе на Беласточчыне. Закончыў Віленскі ўніверсітэт, працаваў урачом на Дзісеншчыне. Ён не толькі быў добрым урачом, але адстойваў правы беларусаў як нацыі ў тагачаснай Польшчы. Існуе меркаванне, што ён быў прататыпам прафесара Вільчура ў аповесці Даленгі-Мастовіча “Знахар”. Ён вітаў прыход Чырвонай Арміі ў 1939 годзе, але хутка расчараваўся ў новых уладах. Быў арыштаваны 22 чэрвеня 1941 года і загінуў на “Дарозе смерці” пад Улай, калі чэкісты расстралялі вязняў, якіх гналі з турмы ў Беразвеччы.

На той жа "Дарозе смерці" загінуў ад рук НКУСаўцаў лекар Міхаіл Алехна-Гушча.

Невядома, навошта раённай газеце спатрэбілася праз 73 гады пасля трагедыі перакладваць савецкія злачынствы на нямецкіх захопнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі