Гомельскага палітвязня судзілі другі раз — агулам прысудзілі амаль 17 гадоў

Андрэй Паднябенны / t.me/viasna96
Андрэй Паднябенны / t.me/viasna96

У Гомельскім абласным судзе закончыўся другі за паўгода закрыты суд над палітвязнем Андрэем Паднябенным, пішуць праваабаронцы "Вясны". Справу разглядаў суддзя Андрэй Царук.

Гамельчука судзілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і "распальванне сацыяльнай варожасці".

Да ранейшага прысуду яму дадалі 1 год і 8 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама палітвязня аштрафавалі на 37 000 рублёў (1000 базавых велічыняў).

У Паднябеннага расійскае грамадзянства, але ён з 6 гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства. Першы раз яго асудзілі на 15 гадоў па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "акт тэрарызму" — за падпал машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў.

Такім чынам, агульны тэрмін пакарання Паднябеннаму склаў амаль 17 гадоў.

КДБ унесла яго імя ў "спіс тэрарыстаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі