Гомельская міліцыя шукае пацярпелых ад махляркі-варажбіткі
У Гомелі расследуюць крымінальную справу ў дачыненні да 31-гадовай жанчыны, падазраванай у махлярстве. 4 снежня яна зайшла ў кватэру 36-гадовай жыхаркі Гомеля і папрасіла міласціну. Пасля жанчына прапанавала гаспадыні кватэры "паваражыць" і "зняць сурокі", пераканаўшы яе ў неабходнасці аддаць для гэтага на час тры залатыя пярсцёнкі, камплект пасцельнай бялізны і два махровыя ручнікі. Праз два дні падазраваная завалодала яшчэ залатымі крыжыкам і ланцужком пацярпелай. Падчас другога візіту "варажбітка" таксама пераканала гамяльчанку за 500 тысяч рублёў набыць "загавораны" фрагмент расліны.
Калі пацярпелая ўсвядоміла, што стала ахвярай злачынства, яна звярнулася ў міліцыю. У следства ёсць падставы меркаваць, што ад супрацьпраўных дзеянняў падазраванай маглі пацярпець і іншыя людзі. Ім рэкамендуецца неадкладна звярнуцца ў Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта, інфармуе БелаПАН.
Здымак з архіву.