Гомельскія католікі збіраюць "абвесткі ад Ісуса"
У Гомелі абвясцілі конкурс на самую крэатыўную аб'яву ад імя Ісуса Хрыста. Такі конкурс ладзяць гомельскі каталіцкі прыход разам і сайт katolik.life.
Банер з найлепшым варыянтам плануецца размясціць на фасадзе касцёла па вуліцы Савецкай.
Ідэю гомельскія католікі пазычылі ў чэхаў. Там "абвестка ад Ісуса" выйграла рэкламны конкурс Чэхіі. Патрабаванні да абвесткі на конкурс у Гомелі таксама ўзялі з чэшскага досведу: адлюстраванне сэнсу хрысціянскай веры, крэатыўнасць і лаканічнасць.