"Гомсельмаш" адправіў амаль усіх сваіх супрацоўнікаў у вымушаны адпачынак
"Гомсельмаш", найбуйнейшы ў нашай краіне вытворца сельскагаспадарчай тэхнікі, адправіў амаль усіх сваіх супрацоўнікаў у вымушаны адпачынак. Каля 13 тысяч чалавек будуць знаходзіцца дома на працягу наступнага тыдня. За гэты час яны атрымаюць 2/3 заробку, паведамляе sputnik.by.
Мяркуецца, што прычынай "вакацый" стала адсутнасць камплектуючых, з-за чаго немагчыма выконваць значную частку работ. Верагодна, прадпрыемства адновіць працу ў панядзелак, 14 сакавіка.
Дарэчы, сёлета працаўнікі "Гомсельмаша" ўжо былі ў падобным адпачынку. Пасля навагодніх і калядных святаў яны выйшлі на працу толькі 11 студзеня.