"Гомсельмаш" заняў чвэрць расійскага рынка камбайнаў

"Гомсельмаш" заняў чвэрць расійскага рынка камбайнаў

Расійскія вытворцы тэхнікі для сельскай гаспадаркі занепакоеныя жорсткай канкурэнцыяй з боку Беларусі. Пра тое, як "Гомсельмаш" неспадзявана заваяваў чвэрць райіскага рынку камбайнаў, піша расійскае дзелавое выданне "Коммераснтъ".

Сёлета вытворчасць камбайнаў у Расіі імкліва расце — па прагнозах, да выніках года рост можа скласці 25%. Гэтая лічба стала магчымай, не ў апошнюю чаргу, дзякуючы бюджэтным субсідыям, якія атрымліваюць расійскія пакупнікі сяльгастэхнікі мясцовай вытворчасці.

Бюджэт кампенсуе пакупніку расійскай тэхнікі 15-20% ад яе кошту. У 2017 годзе ўрад Расіі выдаткоўвае на гэтую праграму падтрымкі 15,7 млрд расійскіх рублёў. Але ў 2018 годзе, згодна з праектам бюджэту, субсідыі скароцяцца амаль удвая. У кастрычніку Уладзімір Пуцін заявіў, што да запланаваных 8 млрд расійскіх рублёў будзе выдзелена яшчэ 2 млрд, але гэта ўсё роўна адчувальна менш, чым ёсць сёлета.

На гэтым фоне ў сегменце камбайнаў беларуская тэхніка ўсё больш захоплівае рынак. Так, па ацэнцы асацыяцыі "Расспецмаш", "Гомсельмаш" прадаў у РФ у 2015 годзе 1,3 тысячы камбайнаў, у 2016 годзе — 1,75 тысяч машын. У 2017 годзе ў асацыяцыі чакаюць продажу 1,85 тысяч штук. Пры агульным аб'ёме рынка каля 7,2 тысяч адзінак тэхнікі, беларусы маюць усе шанцы па выніках года заняць яго больш як на 25%. 

У той жа час, падтрымка "Гомсельмаша" з боку беларускай дзяржавы павялічваецца. На думку расійскіх вытворцаў, гэта стварае няроўныя ўмовы на рынку РФ. Пры гэтым расійскім вытворцам на рынак Беларусі трапіць вельмі складана. Эксперты адзначаюць, што беларускі рынак невялікі, і шанцаў трапіць на яго ў расійскіх вытворцаў амаль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі