Google заблакаваў акаўнт і Youtube-канал Следчага камітэта Беларусі
Кампанія Google заблакавала акаўнт і YouTube-канал Следчага камітэта. Прычынай сталі санкцыі ўведзеныя супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
"Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасці з нашымі правіламі ў дачыненні да абмежавання экспарту і прымянення санкцый і не можа быць адноўлены", — гаворыцца ў паведамленні Google, якое цытуе БЕЛТА.
Верыфікаваны YouTube-канал Следчага камітэта быў прывязаны да Google-акаўнту.
Сайт Следчага камітэта працягвае працаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.