Google запускае "Шчыт" у падтрымку правааборонцаў і медыяў

Дзеля гэтага анансаваны пакет з некалькіх новых сэрвісаў, піша Generation.by. Адзін з іх мае назву "Project Shield". Сайтам, пацярпелым ад DDoS-атак, ён будзе прадстаўляць праз сваю інфраструктуру надзейны метад абароны. Ён хавае IP-адрас рэсурса, што трапіў пад атаку і не дапускае да яго фальшывы трафік.

Сэрвіс цяпер знаходзіцца ў стадыі тэставання, прыняць удзел у якім можа кожны. Запіс на бэта-тэставанне адбываецца тут projectshield.withgoogle.com.

Іншы новы сэрвіс Google атрымаў назву uProxy. Паўсюль, дзе карыстальнікі сутыкаюцца з цэнзурай сеціва, Google дасць магчымасць абысці яе праз дапамогу сяброў з замежжа. Любы карыстальнік зможа ўсталяваць адмысловы дадатак у браўзер, з дапамогай якога будзе наладжаны шыфраваны канал да іншага карыстальніка інтэрнэт. Праз яго адбудзецца аўтаматычны абыход заблакаваных у краіне рэсурсаў.

Сэрвіс uProxy таксама пакуль знаходзіцца ў тэставым перыядзе, запісацца ў бэта-тэстары можна тут uproxy.org

Трэці сэрвіс, які прадставіў Google, ужо працуе ў поўным аб’ёме. Digitalattackmap.com у рэжыме рэальнага часу паказвае кібератакі, што цяпер адбываюцца ў сеціве.

Фота: mashable.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі