Грамадзянцы Грузіі ў Рэчыцы пагражаюць дэпартацыяй за прагляд навін у 2020 годзе
У Рэчыцы судзілі грамадзянку Грузіі Цыру Прыйму за рэпосты з "экстрэмісцкіх" рэсурсаў. Ёй пагражае дэпартацыя
У Рэчыцы пад пагрозай дэпартацыі аказалася 30-гадовая грамадзянка Грузіі Цыра Прыйма, якая пражывае ў Беларусі ўжо больш за 10 гадоў, паведамляе "Флагшток". Жанчына вядомая сваім удзелам у спартыўных мерапрыемствах, у тым ліку ў рэспубліканскім лёгкаатлетычным забегу і гомельскім паўмарафоне.
Прычынай магчымай дэпартацыі стала абвінавачанне ў распаўсюдзе інфармацыі з рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Нібыта ў 2020 годзе яна "ўважліва сачыла" за такімі рэсурсамі і рабіла рэпосты.
27 лістапада Цыру судзілі паводле гэтай справы, але рашэнне суда пакуль невядомае. На наступны дзень яна заставалася на волі і працягвала весці свае сацыяльныя сеткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.