Грамадзяніна Германіі ў РБ асудзілі да растрэлу — гэта першы суд "за найміцтва"

Рыко Крыгер

Рыко Крыгер / "Вясна"

Грамадзяніна Германіі Рыко Крыгера ў Беларусі асудзілі да смяротнага пакарання, распавядаюць праваабаронцы "Вясны".

Мужчыну, паводле інфармацыі праваабаронцаў, прызналі вінаватым у "здзяйсненні выбуху ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку (акце тэрарызму)". У якасці ацягчаючых абставінаў указваецца, што раней абвінавачаны ўчыніў "злачынства прадугледжанае ч. 4 арт. 295 КК" — гэты артыкул звязаны з незаконным абаротам зброі.

Крыгеру прызначылі выключную меру пакарання — расстрэлу. Праваабаронцы адзначаюць, што гэта першы ў Беларусі суд "за найміцтва". "Вясне" стала вядома, што справа Крыгера тычыцца структурнага падраздзялення палка Каліноўскага — замежнага механізаванага батальёна "Western". У каментары выданню "Зеркала" ў ПКК сказалі, што Крыгер не мае да іх адносінаў.

Пад вартай Рыка знаходзіўся з 6-га лістапада 2023 года, піша "Вясна". Афіцыйныя ведамствы нічога не паведамлялі ні пра затрыманне па гэтай справе, ні пра вынікі суда. Вядома, што з 6 чэрвеня адбылося 12 паседжанняў. Прысуд быў вынесены 24 чэрвеня. Часткова суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Вядома, што Рыка Крыгер нарадзіўся ў Берліне і працаваў санітарам-выратавальнікам у "Нямецкім Чырвоным крыжы". Дома ў мужчыны засталося непаўналетняе дзіця. Раней ён працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы Дзярждэпа ў Берліне. Пасля гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам і, у рэшце рэшт, спецыялізаваўся на хуткай медыцынскай дапамозе як спецыяліст хуткай медыцынскай дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі