"Граніт" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1 (відэа)

"Граніт" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1 (відэа)

У пятніцу, 13 траўня, у Лунінцы "Граніт" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1 (1:0). Гэта быў чарговы матч 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Андрэй Шэракоў адкрыў лік на 20-й хвіліне з пенальці, прызначанага пасля таго, як Арцём Быкаў выбіў рукой мяч з лініі брамы. У выніку большую частку паядынка дынамаўцы гулялі ў меншасці. Адыграцца яны змаглі толькі ў даданыя хвіліны, вызначыўся чарнагорскі легіянер Лука Роткавіч.

Іншыя матчы тура прайшлі 11-13 траўня. Іх вынікі наступныя: "Шахцёр" — "Крумкачы" — 0:2, "Гарадзея" — "Віцебск" — 0:2, "Нёман" — БАТЭ — 0:1, "Іслач" — "Белшына" — 2:3, "Нафтан" — "Слуцк" — 1:0, "Славія" — "Мінск" — 6:2. Матч брэсцкага "Дынама" і "Тарпеда-БелАЗ" пройдзе 30 траўня. А 16 траўня стартуе 8-ы тур.

У чэмпіянаце Беларусі лідыруе БАТЭ — 16 ачкоў, "Іслач" мае 13 ачкоў, "Тарпеда-БелАЗ", "Крумкачы" і мінскае "Дынама" — па 11.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі