Грэкі з-за чутак пра выхад з еўразоны знялі з рахункаў амаль мільярд еўра

У Люксембургу праходзяць перамовы міністраў фінансаў еўразоны па крызісе ў Грэцыі. Менш чым два тыдні засталося на заключэнне пагаднення, па якім крэдыторы патрабуюць ад Афінаў скараціць выдаткі на 2 млрд еўра, каб можна было казаць пра далейшую праграму падтрымкі.

Тым часам у банках Грэцыі працягваецца адток сродкаў з дэпазітаў.  18 чэрвеня укладальнікі ўжо знялі 820 млн еўра са сваіх рахункаў, перадае РІА Новости. Прычынай гэтага называюцца нявызначанасць у перамовах паміж Грэцыяй і крэдыторамі ды магчымае ўвядзенне кантролю за капіталам. У сваю чаргу, гэта можа прывесці да абмежавання на зняцце сродкаў. Акрамя таго, у апошнія дні сталі больш частымі заявы пра магчымы выхад краіны з еўразоны.

У панядзелак адток сродкаў склаў 300 млн еўра, у аўторак — ужо 400 млн, паведамляе выданне.

Фота — greece.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі