Гродзенца затрымалі за ўкраінамоўную татуіроўку
Гродзенца затрымалі за татуіроўку
Байцы ГУБАЗіК затрымалі гродзенца за ўкраінамоўную татуіроўку "Рабів до раю не пускають. Воля або смерть". Відэа з ім з'явілася ў праўладным тг-канале.
Аўтары канала заяўляюць, быццам маладога чалавека затрымалі "па паведамленні пільных грамадзян".
Затрыманы кажа, што бліжэйшым часам плануе звесці татуіроўку.
Дарэчы, гэтыя лозунгі рэжым Лукашэнкі не прызнаваў "экстрэмісцкімі".
Аўтарства выказвання "Рабоў у рай не пускаюць" прыпісваюць кашавому атаману Запарожскай Сечы, палкаводцу Івану Сірко, які жыў у XVII стагоддзі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.