Гродзенцы ледзь не пабіліся за выкінутыя на памыйніцу кавуны

Кавуны на памыйніцы ў Гродне, кадр з відэа

Кавуны на памыйніцы ў Гродне, кадр з відэа / newgrodno.by

У гродзенскім мікрааёне Фолюш невядомыя выкінулі ў смеццевы кантэйнер аднаго з двароў некалькі дзясяткаў кавуноў, піша newgrodno.by.

Хутчэй за ўсё, гэта былі непрададзеныя або сапсаваныя лішкі тавараў. Гродзенцы заўважылі незвыйчанае здарэнне, і палезлі проста ў памыйніцу па кавуны. Дайшло амаль да бойкі.

"Хтосьці з тых, хто праходзіў міма, заўважыў, што адбываецца, і адправіўся проста ў кантэйнер па кавуны. Потым з'явілася яшчэ некалькі чалавек. У нейкі момант яны ледзь бойку за кавуны не зладзілі. Выглядала гэта не вельмі прыгожа", — кажа відавочца здарэння.

Дарэчы, выкідаць кавуны ў кантэйнер, прызначаны для буйнагабарытнага і будаўнічага смецця, забаронена — гэта парушае адразу некалькі нормаў. Кантэйнер з будаўнічым смеццем вывозяць не вельмі часта. Кавуны ў ім маглі стаць крыніцай непрыемнага паху, бруду і прывабіць дзікіх жывёл і паразітаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі