Гродзенец сярод белага дня падпаліў дзверы "апоркі" (відэа)
У Гродне мужчына ў балаклаве падпаліў дзверы пункту аховы правапарадку, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Здарэнне адбылося 3 лістапада ў 14:45. Мужчына падышоў да дзвярэй, абліў іх гаручай вадкасцю і падпаліў. Агонь аператыўна пагасілі, пацярпелых няма.
Момант падпалу трапіў на відэа. Вывучыўшы яго, міліцыя затрымала 41-гадовага гродзенца.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства. Канчатковая кваліфікацыя дзеянням гродзенца будзе дадзеная па выніках расследавання.
За апошнія дні гэта не адзіны падобны інцыдэнт з міліцыяй. Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні нецвярозы гродзенец пасля чытання навінаў разбіў бітай пяць машын на аўтастаянцы каля будынка Кастрычніцкага РУУС. Чатыры з іх належалі міліцыянтам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.