Гродзенскі "Нёман" пад кіраўніцтвам Кавалевіча выйграў у мінскага "Дынама"

Гродзенскі "Нёман" пад кіраўніцтвам Кавалевіча выйграў у мінскага "Дынама"

20 чэрвеня прайшлі апошнія матчы 13-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Галоўная сенсацыя адбылася на сталічным стадыёне "Трактар", дзе аўсайдэр, гродзенскі "Нёман", выйграў у аднаго з лідараў, мінскага "Дынама", з мінімальным лікам 1:0. Адзіны гол на 31-й хвіліне забіў абаронца Андрэй Горбач. З 66-й дынамаўцы гулялі ў меншасці, быў выдалены паўабаронца Юрый Габоўда. Адзначым, што "Нёман" гуляў першы матч пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Ігара Кавалевіча.

У іншым матчы "Гарадзея" з лікам 4:2 выйграла ў "Славіі". У Салігорску "Шахцёр" разграміў "Іслач" — 3:0.

Іншыя матчы 13-га тура прайшлі ў нядзелю. Нагадаем іх вынікі: "Тарпеда-БелАЗ" — БАТЭ — 1:2, "Граніт" — "Дынама" (Брэст) — 2:1, "Слуцк" — "Белшына" — 2:1, "Крумкачы" — "Віцебск" — 1:0, "Нафтан" — "Мінск" — 1:1.

Матчы 14-га тура прызначаныя на 24-26 чэрвеня. У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ, які набраў 28 ачкоў і мае матч у запасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі