Гродзенскіх фанатаў Каржа не будуць караць за шэсце
Арганізатараў і ўдзельнікаў шэсця фанатаў Макса Каржа не будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на гродзенскую міліцыю.
Шэсце фанатаў спевака адбылося ў Гродне 25 жніўня. У ім прынялі ўдзел каля 20 чалавек, якія прайшліся па цэнтры горада з фаерамі. Гэта адбылося пасля канцэрта Макса Каржа ў Мінску на стадыёне "Дынама", на які прыйшлі каля 35 тысяч гледачоў. Спачатку міліцыя прызнала гэтае шэсце несанкцыянаванай акцыяй.
Але цяпер адміністрацыйную справу спынілі. Па словах прэс-сакратар МУС Вольгі Чамаданавай, прычына — у адсутнасці складу адміністрацыйнага правапарушэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.