Група іракцаў удзельнічала ў сілавым прарыве беларуска-польскай мяжы

Група іракцаў удзельнічала ў сілавым прарыве беларуска-польскай мяжы

Уначы група іракцаў удзельнічала ў сілавым прарыве беларуска-польскай мяжы каля Чэрамшы. Польскі бок сцвярджае, што беларускія службы дапамагалі мігрантам (відаць, у пераадоленні агароджы з калючага дроту). Усе дзевяць грамадзян Ірака затрымалі на тэрыторыі Польшчы.

Па даных польскіх памежнікаў, за 26 студзеня каля Дубічаў Царкоўных затрымалі тры групы мігрантаў, якія перайшлі нелегальна з Беларусі. Агулам у іх складзе было 22 чалавекі (у папярэднія суткі палякі затрымалі 12 чалавек).

Тым часам Польшча пачала будаваць на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 5,5 метра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі