Група па Украіне не падпісала дакумент аб адводзе цяжкіх узбраенняў
Праект пагаднення толькі ўзгоднены бакамі падчас чарговай сустрэчы ў Мінску.
Рабочая група па бяспецы кантактнай групы па Украіне дасягнула пагаднення аб адводзе ўзбраення калібрам да 100 мм. Пра гэта сёння заявіў журналістам спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік, перадае БЕЛТА.
Паводле яго словаў, дасягнутае пагадненне па плане адводу танкаў і некаторых відаў зброі. Яно будзе праходзіць паэтапна, па вызначаным часовым графіку. Таксама на сустрэчы абмяркоўваўся план дээскалацыі канфлікту ў Шырокіна і ваколіцах. Пры гэтым сам дакумент не быў дадпісаны.
Рабочая група па палітычных пытаннях абмяркоўвала правядзенне мясцовых выбараў. Таксама абмяркоўвалася магчымасць арганізаваць дадатковы прапускны пункт у Луганскай вобласці, “бо неабходна аблегчыць жыццё насельніцтва”, адзначыў прадстаўнік АБСЕ.
Апроч таго, бакі абмяркоўвалі аднаўленне водазабеспячэння ў Данецкай і Луганскай абласцях пры дапамозе ўраду Германіі, а таксама аднаўленне чыгуначнай інфраструктуры перавозкі вугалю.