Група з 32 мігрантаў спрабавала ўзяць штурмам беларуска-польскую мяжу
18 студзеня з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 33 чалавекі, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.
Уначы група з 32 чалавек спрабавала штурмам узяць мяжу каля Мельніка. Польскія памежнікі заяўляюць, што мігранты разам з беларускімі памежнікамі шкодзілі агароджу на мяжы, кідалі камяні ў польскія патрулі. Парушальнікі мяжы былі затрыманыя, сярод іх — грамадзяне Егіпта, Эрытрэі, Турцыі ды Емена.
W nocy na odcinku #PSGMielnik grupa 32 os. siłowo forsowała granicę.Cudzoziemcy oraz służby wyrywali ogrodzenie, rzucali kamieniami w patrole. Osoby zostały zatrzymane, wśród nich są ob.Egiptu, Erytrei,Turcji i Jemenu. pic.twitter.com/ljYy2oNSd6— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) January 19, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.