Групоўка баскаў ЭТА пасля 60 гадоў барацьбы заявіла пра самароспуск

Групоўка баскаў ЭТА пасля 60 гадоў барацьбы заявіла пра самароспуск

Нелегальная групоўка баскаў ЭТА заявіла пра самароспуск, інфармуе "Бі-Бі-Сі". На працягу амаль 60 гадоў яна змагалася за стварэнне асобнай ад Іспаніі дзяржавы на тэрыторыі каля мяжы з Францыяй. ЭТА (Euskadi Ta Askatasuna — "Краіна баскаў і свабода") выкарыстоўвала ўзброеныя метады барацьбы. За некалькі дзесяцігоддзяў ахвярамі групоўкі сталі больш за 800 чалавек.

У змешчаным у інтэрнэце лісце ЭТА, які датуецца 16 красавіка, адзначаецца, што групоўка не змагла вырашыць палітычны канфлікт у Краіне баскаў. Яна "цалкам расфарміроўвае ўсе свае структуры" і спыняе ўсялякую палітычную актыўнасць.

Яшчэ ў 2011-м ЭТА аб'явіла пра спыненне баявых дзеянняў. У пачатку красавіка сёлета было абвешчана пра здачу ў аднабаковым парадку ўсёй зброі і выбухоўкі. У Мадрыдзе да падобных заяў ЭТА адносяцца з недаверам. Тым не менш, у апошнія гады праваахоўнікі Іспаніі і Францыі нанеслі групоўцы адчувальныя ўдары: былі арыштаваныя сотні яе ўдзельнікаў, у тым ліку і кіраўнікі. Безумоўна, гэта і падштурхнула астаткі ЭТА да самароспуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі