"Грустного Коленьку" прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі

У Беларусі зноў пашырылі "экстрэмісцкі спіс" / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зноў пашырылі "экстрэмісцкі спіс" / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі зноў пашырыла "спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Цяпер у гэты пералік трапіў гумарыстычны праект "Грустный Коленька". 18 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў "экстрэмізмам" тэлеграм-канал "Грустного Коленькі", яго YouTube-канал, а таксама акаўнты ў Інстаграме і Твітары.

Таксама ў спіс трапілі:
тэлеграм-канал honor-blr,
тэлеграм-канал "Валанцёры Офіса",
тэлеграм-стыкеры "Дзякуй" — 17 штук,
тэлеграм-група Good morning Gruchevka,
тэлеграм-канал "Беларускі Дом ва Украіне (БДУ)",
тэлеграм-канал «КААРДЫНУЮЧАЯ УПРАВА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ",
тэлеграм-чат "Домбровка-3 — чат квартала".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі