Грузінскія ўлады прыбяруць помнік Сталіну, які толькі што паставілі

Помнік савецкаму дыктатару Іосіфу Сталіну ўсталявалі на ўскрайку горада, на тэрыторыі мемарыялу загінулым у Другой сусветнай вайне. Гэта была ініцыятыва мясцовай няўрадавай арганізацыі “Сталін”.



На другую ж ноч пасля адкрыцця помнік аблілі аранжавай фарбай — гэта зрабілі актывісты, якія заявілі, што такім манументам не месца ў сучаснай Грузіі.


Муніцыпалітэт гораду Тэлаві вывучыў дакументы, на падставе якіх арганізацыя “Сталін” усталявала манумент. Гэта была пісьмовая згода былога кіраўніка муніцыпалітэту. Цяперашні кіраўнік муніцыпалітэту Гіві Метрэвелі ў інтэрв’ю ВВС адзначыў, што гэты дакумент “не маю юрыдычнай моцы” і не быў ухвалены гарадской радай. Такім чынам, улады гораду вырашылі ануляваць дамову і дэмантаваць помнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі