Грузіны ішлі ў Італію праз Астравецкі раён

Грузіны ішлі ў Італію праз Астравецкі раён

Адразу два выпадкі нелегальнага пераходу беларускай мяжы здзейснілі грамадзяне Грузіі, якія спрабавалі патрапіць у Еўрасаюз. Спачатку беларускія памежнікі затрымалі дзве сям'і (7 чалавек) у лясах Гродзенскага раёна. На іх след вывеў службовы сабака. Па словах грузін, яны ішлі ў Літву ў пошуках лепшых умоваў жыцця ў краінах ЕС. Пры сабе яны мелі асабістыя рэчы, прадукты, мабільныя тэлефоны і 100 еўра.

Дакументаў у затрыманых (а сярод іх трое непаўналетніх) не аказалася. Жанчыны з дзецьмі, малодшаму з якіх нядаўна споўніўся год, змешчаны ў пакоі маці і дзіцяці. Да іх выклікалі лекараў. Праводзіцца разбіральніцтва.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, пазней былі затрыманыя яшчэ двое грамадзян Грузіі. Маладыя людзі спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-літоўскую мяжу ў Астравецкім раёне і ўжо былі на памежнай паласе. Па словах затрыманых, яны ішлі ў Італію праз Літву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі