The Guardian: камандзір "Азова" датэлефанаваўся да жонкі

The Guardian: камандзір "Азова" датэлефанаваўся да жонкі

Камандзір палка "Азоў" Дзяніс Пракапенка змог затэлефанаваць сваёй жонцы і нядоўга пагаварыць з ёй, піша The Guardian.

Ён паведаміў, што ўкраінскіх вайскоўцаў, узятых у палон на "Азоўсталі", трымаюць у здавальняючых умовах, яны не зазнаюць гвалту.

Кацярына Пракапенка перадала словы мужа: "Іх кормяць, пояць. Умовы адпавядаюць патрабаванням, і за гэты кароткі перыяд яны не зазнавалі гвалту. Што будзе далей, мы, вядома, не ведаем, але на гэты момант ёсць трэція бакі — ААН і Чырвоны Крыж, якія кантралююць сітуацыю".

Большасць параненых байцоў "Азова" трымаюць у турме ў вёсцы Аленіўка. Цяжкапараненыя, якіх няшмат, знаходзяцца ў лякарні ў горадзе Новаазоўск. Па словах Кацярыны Пракапенка, нікога з палоненых украінскіх вайскоўцаў, наколькі ёй вядома, у Расію не вывезлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі