ГУБАЗіК піша ўдзельнікам эмігранцкіх чатаў
Сілавікі пішуць беларускім палітуцекачам, ілюстрацыйнае фота
ГУБАЗіК знайшоў новы метад, як пераканаць беларусаў замежжа вярнуцца дадому, піша MOST.
Мяркуючы па ўсім, сілавікі спампавалі гісторыю некаторых эмігранцкіх чатаў і цяпер пішуць іх удзельнікам.
Аднаму з падпісчыкаў прыйшло паведамленне з акаўнта, які раней называўся "Прафілактыка экстрэмізму". Невядомы назваў хлопца па імені і імені па бацьку і распавёў, што таго не шукаюць, яго няма ў базах і варта толькі пачысціць каментары на выпадак вяртання ў краіну.
Іншага беларуса наадварот спрабавалі застрашыць смерцю ў выгнанні.
Праваабарончая ініцыятыва Dissident.by рэкамендавала не пачынаць размоваў з сілавікамі, каб не перадаць ім адчувальную для сябе інфармацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.