ГУБАЗіК затрымаў адміністратара пратэстных каналаў і чатаў
Аляксей Пахілка / скрыншот з відэа МУС
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 28-гадовага адміністратара каналаў і чатаў у телеграме "Шэры кот", "Хата Белсата" і "Дзянісаўская 6".
Ведамства апублікавала ўжо традыцыйнае відэа з выбачэннямі. Мужчына стаіць на фоне дзяржаўнага сцяга і каецца "ў зробленым": "Там (у каналах) было напаўненне дэструктыўнай інфармацыі супраць улады".
Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманы — гэта актывіст Аляксей Пахілка. Цяпер ён знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.