ГУБАЗіК затрымаў мінчанку, якая ў 2020-м спявала "Магутны Божа" каля філармоніі
Кацярына Шапавалава
Сілавікі затрымалі мінчанку за тое, што ў 2020 годзе яна спявала гімн "Магутны Божа" каля філармоніі, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Таксама яе абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту і ў тым, што падчас іх яна выходзіла на дарогу.
"Наша Ніва" ўдакладняе, што гаворка ідзе пра 31-гадовую Кацярыну Шапавалаву. У 2020-м яна працавала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і была там у Камерным хоры. 13 жніўня 2020-га частка супрацоўнікаў філармоніі спявала гімн "Магутны Божа" на прыступках філармоніі на знак падтрымкі свабодных выбараў і супраць гвалту.
Пасля гэтага дзяўчына з філармоніі звольнілася або яе звольнілі. Апошнім часам яна выкладала бразільскія парныя танцы і падарожнічала па розных краінах.
У сацсетках яна была анлайн апошні раз 9 кастрычніка. Верагодна, пасля гэтага яе і затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.