ГУБАЗіК затрымаў супрацоўніцу "Белспецэнерга"
Затрыманая супрацоўніца "Белспецэнерга"
ГУБАЗіК затрымаў супрацоўніцу "Белспецэнерга". У яе была аватарка з "Пагоняй". Сцвярджаецца, што ў жніўні, знаходзячыся на працы, жанчына прайшла ў вайберы апытанку аб "пашпарце Новай Беларусі". У чат-боце ініцыятывы "Голас" яна прычынай атрымання пашпарта пазначыла "непрыняцце рэжыму і акупацыйнай сімволікі". На відэа сілавікоў дэманструюцца адпаведныя скрыншоты.
Затрыманая кажа, што працуе інжынерам.
Пра затрыманні ў "Белспецэнерга" стала вядома 19 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.