Губернатар аскандаліўся на дзяржтэлеканале ў Луганску (відэа)
Журналісты наладзілі акцыю пратэсту проста ў жывым эфіры.
Калі на луганскім дзяржаўным тэлеканале ЛОТ выступаў губернатар Уладзімір Прысцюк з каментаром пра падзеі ў горадзе, на экране з'явіўся надпіс: "Увага: дэзынфармацыя!".
Адпаведна, тэлегледачы не паверылі словам губернатара, які казаў: "Мы нікога не чапалі, нікога не правакавалі, міліцыя стаяла ў баку. Хто чапаў кагосьці? Не, паказваюць вялікую рамку, паказваюць, што ледзь не тысячы людзей выйшлі, ледзь не ўвесь Луганск выйшаў на вуліцу. І ўсе заяўляюць адпаведныя патрабаванні наконт адстаўкі".