Губернатар Пермскага краю асабіста паручыўся за гендырэктара "Уралкалія"
Губернатар Прыкам'я Віктар Басаргін і дэпутат Дзярждумы Ігар Барынаў асабіста паручыліся за Уладзіслава Баўмгертнера, затрыманага ў Мінску.
Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на адміністрацыю Пермскага краю Расіі.
Ліст Басаргіна з прапановай змяніць меру спынення гендырэктару "Уралкалія" перададзены адвакатам. На мінулым тыдні расійскі губернатар таксама выступіў у абарону Баўмгертнера ў сваім блогу.
"Больш за за год працы ў кантакце з Уладзіславам Артуравічам я не меў нагод для нараканняў у яго адрас. Ён заўсёды дзейнічаў у інтарэсах узначаленага прадпрыемства", — заявіў губернатар Пермскага краю.
Басаргін таксама адзначыў, што цяперашняя сітуацыя можа дэстабілізаваць працу ААТ "Уралкалій", а таксама "нанесці шкоду іміджу Расіі і яе эканомікі".
Фота — fedpress.ru