Гульні Wargaming у Беларусі і Расіі выпускаюцца пад новымі назвамі

Новаўвядзенне стартавала 12 кастрычніка / wargaming.net
Новаўвядзенне стартавала 12 кастрычніка / wargaming.net

Гульні Wargaming World Of Tanks, World of Warships і World Of Tanks Blitz у Беларусі і Расіі з 12 кастрычніка выпускаюцца пад новымі назвамі: "Свет танкаў", "Свет караблёў" і Tanks Blitz, піша @devby. Рэбрэндынг быў праведзены студыяй Lesta Games з Санкт-Пецярбурга з-за сыходу кампаніі з рынку РБ і РФ. Згаданая студыя атрымала правы на аперацыйную дзейнасць і падтрымку гульняў у Беларусі і Расіі.

Раней Wargaming папярэджвала гульцоў аб неабходнасці выбраць рэгіён — RU або EU. Першым рэгіёнам аперуе Lesta Games, ён рэкамендаваны гульцам з Беларусі і Расіі. EU-рэгіён аперуецца Wargaming і рэкамендуецца ў астатніх краінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі