Гурт Navi падарыў прыхільнікам абяцанні і трэйлер кліпа

Малады гурт Navi павіншаваў прыхільнікаў з надыходзячымі святамі і паказаў трэйлер новага кліпа на песню “Не засынай

“Сыходзячы год быў пачаткам нашага шляху, — пішуць музыкі на сваёй старонцы ў VK. — За гэты час мы вельмі стараліся радаваць вас нашай творчасцю. У новым 2014 годзе мы паспрабуем зрабіць яшчэ больш. Наперадзе дэбютны альбом, новыя відэа і выступы! Цеплыні вам, усмешак і добрых людзей побач!”

Новы кліп Navi плануюць прэзентаваць на пачатку лютага 2014-га! А яшчэ раней, у студзені з’явіцца дэбютны альбом гурта, назва якога пакуль трымаецца ў сакрэце.

“На дыску будзе ці 9 ці 10 песень, мы яшчэ не вызначыліся, — распавядае пра дэбютнік Арцём Лук’яненка. — Альбом — гэта ўся наша гісторыя, уся наша душа, усё, што мы ўклалі... Гэта такі шчыры пачатак гурта Navi. Напэўна, самая шчырая наша гісторыя”.

Бліжэйшы выступ дуэта запланаваны на 28 снежня ў Гандлёвым цэнтры Arena City. Пачнецца 40-хвілінны канцэрт у 16:00.

Вялікае інтэрв'ю з музыкамі чытайце тут!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі