Гурт Sounduk сабраў 100 тысяч расійскіх рублёў на запіс новага дыска

28 траўня музыкі размясцілі на сайце BOOMSTARTER.RU абвестку пра збор ахвяраванняў на новы альбом. Лідар гурта Ганна Хітрык падлічыла, што на якасны запіс 13 трэкаў трэба каля 3 тысяч долараў.

На збор сродкаў далі паўтара месяца. Калі б 12 ліпеня на рахунку гурта не было 100 тысяч расійскіх рублёў, усе ахвяраванні былі б вернутыя людзям.

Але прыхільнікі Sounduk'а зрабілі цуд: неабходную суму сабралі за два тыдні! Зараз на рахунку 102 тысячы расійскіх рублёў ад 64 ахвяравальнікаў.

На сваёй старонцы ў FB музыкі дзякуюць усім, хто не пашкадаваў грошай на запіс альбома:

"Мы шалёна ўдзячныя вам за дапамогу і падтрымку! Гэта вельмі-вельмі важна для нас! Але давайце не спыняцца на дасягнутым: у нас ёсць яшчэ цэлы месяц для таго, каб павялічыць сабраную суму! Бо дыскаў шмат не бывае!"

Грошы, сабраныя звыш заяўленых 100 тысяч, Sounduk пусціць на запіс яшчэ аднаго — беларускамоўнага альбома. Музыкі выклалі на Youtubе відэа, на якім запісваюць песню "Ня мой дзень".

Фота: ctv.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі