Гурт Unia адмовіцца ад этнікі

Мінскі фолк-мадэрн гурт Unia працуе над новым EP з трох трэкаў. Песню “Ніколі больш” музыкі ўжо цалкам зрабілі, засталося толькі запісаць усім складам. Гэта аўтарская кампазіцыя з урыўкамі народнай мелодыі і тэксту. Яшчэ адна песня плануецца ў выглядзе прыгожага народнага “медляка” ў акустычным варыянце. Ну, а трэці трэк, па словах музыкаў, будзе зусім не падобным не звычайную Unia.

“Як на наш слых, дык яна атрымліваецца ледзь не папсовай, — распавядае Еўрарадыё вакалістка гурта Даша Трубіна. — Але, думаю, інструменты дададуць сваю соль. Плюс — Антон [вакаліст гурта. — Заўв. Еўрарадыё] крыху “парыкае” у патрэбных месцах. Карацей, гэта ўжо не Unia. Гэта такі эксперымент з цалкам аўтарскай і музыкай і тэкстам”.

Ні песня, ні сам EP пакуль не маюць нават працоўных назваў. Яго выданне плануецца на канец жніўня — пачатак верасня. Але Unia не хоча нічога абяцаць, бо наперадзе летнія адпачынкі. Адпаведна, і праца над сінглам можа расцягнуцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі