Гурт “Всё Crazy” выдаў ЕР кельтскага панку

Гурт “Всё Crazy” змясціў у інтэрнэце міні-альбом “ДСП” (“День святого Патрика”), які складаецца з трох песень, якія ўжо можна было пачуць на канцэртах гурта, і інтра.



“Апошнія некалькі гадоў мы шчыльна займаемся і прасоўваем кельтскі панк, — распавядае пра ЕР лідар гурта Антон “Сір” Сіроцін. — Таму гэты рэліз — прадвеснік будучага альбома. Калі ўсё будзе добра з фінансавага боку, мы выдадзім яго ўжо восенню. У параўнанні з дэбютным альбомам, які быў вылізаным і, я б сказаў, акадэмічным, на “ДСП” атрымалася ўсё , як трэба: трэш, угар і садамія”.



Усе тры песні ЕР трапяць і ў паўнафарматны альбом. Яго назва і колькасць трэкаў пакуль не вызначаныя, але ўжо ёсць каля 15 кампазіцый, якія музыкі актыўна рыхтуюць да запісу.



Каб прытрымлівацца абранай стылістыкі, “Всё Crazy” вырашылі пашырыць склад. На ЕР ўжо можна пачуць валынку і баян, а на паўнафарматніку з’явяцца яшчэ скрыпка ды мандаліна.

Паслухаць “ДСП” можна ў групе ў “ВК” “Celtic punk and other bastards” ці на старонцы гурта. Фізічныя дыскі можна будзе атрымаць падчас канцэртаў гурта, але іх колькасць моцна абмежавана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі