Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з маскоўскімі аднаклубнікамі
Дасягнутая дамоўленасць пра таварыскі матч, прызначаны на 6 жніўня. Ён мусіць прайсці на "Мінск-Арэне".
Нагадаем, маскоўскае "Дынама" — ўладальнік Кубка Гагарына.
Як паведамляе сайт hcdinamo.by, каманда Аляксандра Андрыеўскага збярэцца пасля адпачынку 15 ліпеня. Спачатку збор будзе праходзіць у сталіцы, а пасля — ў Бабруйску.
Фота — hcdinamo.by