Уладзімір Цыплакоў прызначаны спартовым дырэктарам ХК "Дынама-Мінск"

Як трэнер Цыплакоў узначальваў юнацкую зборную Беларусі, а таксама зборную Беларусі на Універсіядзе ў 2011 годзе. Тады наша каманда заваявала срэбраныя медалі, нагадвае афіцыйны сайт "Дынама". Цыплакова тройчы прызнавалі хакеістам года Беларусі — у 1992, 2000, 2002 гадах.

Спецыяліст кажа, што ўжо прыступіў да камплектавання каманды на наступны сезон. Першачарговай задачай ён бачыць прыцягненне максімальнай колькасці беларускіх гульцоў, якія будуць абараняць нашу краіну на чэмпіянаце свету.

Імя будучага галоўнага трэнера Цыплакоў не назваў. Але прызнаўся, што мае на ўвазе канкрэтныя кандыдатуры. Праўда, рашэнне па гэтым пытанні будзе прымацца пазней.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі