У мінскае "Дынама" перайшоў славацкі нападаючы Томаш Суравы
Кантракт з 31-гадовым хакеістам заключаны на два гады.
Як адзначае прэс-служба ХК "Дынама-Мінск", Суравы добра вядомы ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Ён паспеў пагуляць за рыжскае "Дынама", маскоўскі ЦСКА і за пражскі "Леў". За сезон закідваў не шмат — ад 5 да 14 шайбаў, значна больш аддаваў галявых перадач.
Томаш Суравы мае досвед выступлення за зборную Славакіі. У 61 матчы на чэмпіянатах свету і на Алімпіядзе ён закінуў 23 шайбы.
Фота — hcdinamo.by