Заробкі ў мінскім "Дынама": ад 161 тысячы долараў да 1,4 мільёна
Кантынентальная хакейная ліга апублікавала звесткі пра бюджэты заробкаў у хакейных клубах.
Высветлілася, што на заробкі ў мінулым сезоне мінскае "Дынама" патраціла каля 11 мільёнаў долараў (18-е месца сярод 26 клубаў).
Сем дынамаўцаў мелі суму кантракта каля 161 тысячы долараў, пяць хакеістаў — ад 161 тысячы долараў да 322 тысяч, шэсць гульцоў — ад 322 тысяч долараў да 483 тысяч, яшчэ шэсць — ад 483 тысяч долараў да 725 тысяч, тры дынамаўцы — ад 725 тысяч долараў да 967 тысяч. Толькі адзін хакеіст мінскага "Дынама" зарабляў больш за мільён долараў (калі больш дакладна — ад 967 тысяч долараў да 1 мільёна 451 тысячы долараў).
Прозвішчы хакеістаў сайт КХЛ не агучваў.
Фота — hcdinamo.by