Лукашэнка: Функцыянеры "Дынама"(Мінск) атрымалі сотні тысяч долараў (відэа)

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прафесійныя спартыўныя клубы павінны больш разлічваць на свае сілы. Асаблівую ўвагу пры гэтым ён звярнуў на хакейны клуб "Дынама" (Мінск).

Аляксандр Лукашэнка: "У гэты няпросты час нам бы не заняцца фінансаваннем структур, якія павінны зарабляць самі і якія могуць зарабляць. Гэта ж не даярка на ферме, якая не заўсёды можа зарабіць праз тое, што надвор'е дрэннае. Там людзі ініцыятыўныя, хай зарабляюць. Таму што жывуць яны нябедна, і спартоўцы, і асабліва клубныя чыноўнікі. Нядаўна мне далажылі інфармацыю пра хакейнае "Дынама". Вы паглядзіце: правалілі цалкам сезон — а ўжо сёлета сотні тысяч долараў чыноўнікі і функцыянеры атрымалі ды кажуць, што ў іх усё нармальна. А мы цяпер ім будзем аказваць нейкую дзяржаўную падтрымку..."

Таксама Лукашэнка заявіў, што ён супраць стыпендый за перамогу, нават на Алімпійскіх гульнях. Маўляў, краіна і так дае пераможцам бясплатна зямельны ўчастак, аказвае іншую падтрымку, спонсары робяць прыстойныя падарункі — ад аўтамабіляў да грашовых узнагарод. Стыпендыю трэба плаціць толькі перспектыўным спартоўцам, якія заўтра пакажуць вынік і ў якіх няма грошай, лічыць кіраўнік Беларусі.

Указы пра дзяржаўную падтрымку спорту кіраўнік Беларусі збіраецца падпісаць бліжэйшым часам.

Фота — belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі