Хакеры зламалі акаунты Skype
Сервіс IP-тэлефаніі быў зламаны хакерамі групы “Сірыйская электронная армія”.
Яны размясцілі на зламаных старонках паведамленне з патрабаваннем не карыстацца поштай Microsoft — кампаніі, якая валодае Skype.
У паведамленні падкрэсліваецца, што Microsoft перадае ўсе звесткі карыстальнікаў урадавым сакрэтным службам.
У канцы мінулага месяца хакеры з гэтай групоўкі таксама зламалі некалькі мікраблогаў ВВС.
“Сірыйская электронная армія” — група хакераў, якія падтрымліваюць прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Хакеры рэгулярна атакуюць сайты вядучых сусветных выданняў і буйных кампаній.