Хамутоўскі: міліцэйская форма выклікае ў людзей страх, нянавісць і злосць

Хамутоўскі: міліцэйская форма выклікае ў людзей страх, нянавісць і злосць

Былы трэнер брамнікаў брэсцкага "Дынама", актывіст руху SOS_BY Васіль Хамутоўскі ў гутарцы з расійскім відэаблогерам КраСава выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. Ён расказаў, як перажываў тое, што ўбачыў у жніўні 2020-га — жорсткія разгоны мірных пратэстоўцаў. Хамутоўскі прыгадаў, што раней у міліцыі служылі яго бацькі, і ён імі ганарыўся, "бо яны абаранялі закон", сам хацеў паступіць у Акадэмію міліцыі.

"А цяпер я не ведаю, што [міліцыянеры] робяць, — кажа Васіль Хамутоўскі. — ...Цяпер яны не служаць, а выслужваюцца... Скажу нават не пра сябе, а пра людзей, якіх бачу ў нашай краіне. Людзі страцілі павагу [да сілавікоў]. Зараз міліцэйская форма, амапаўская форма, наогул вайсковая, яна ў людзей выклікае страх, нянавісць і злосць".

Сілавікі павінны абараняць свой народ, працягвае спартсмен, а цяпер "адбываецца ўсё інакш".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі