Харэўскі: 99%, што у Вільні, на гары Гедыміна ― парэшткі Каліноўскага

Харэўскі: 99%, што у Вільні, на гары Гедыміна ― парэшткі Каліноўскага

Літоўскія археолагі знайшлі на гары Гедыміна ў Вільні парэшткі чатырох чалавек. Мяркуецца, што гэта ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў. Сярод іх могуць быць і парэшткі лідара паўстання Кастуся Каліноўскага. На думку гісторыка мастацтва, які ўдзельнічаў у пошуках парэшткаў Каліноўскага Сяргея Харэўскага, магіла лідара паўстання дакладна знаходзіцца на гары Гедыміна.

Сяргей Харэўскі: “Магіла Каліноўскага на 99% там, а таксама Зыгмунта Серакоўскага. Але хто з іх хто, і ці менавіта парэшткі Каліноўскага сярод знойдзеных парэшткаў ― гэта працэнт памылкі. З нашага боку варта парупіцца, каб там паставілі пліту і каб беларусы, якія наведваюць Вільню, ведалі, дзе пакласці кветкі”.

Харэўскі: 99%, што у Вільні, на гары Гедыміна ― парэшткі Каліноўскага
Фота: Літоўскі нацыянальны музейны архіў

Пацвердзіць, ці сапраўды на гары Гедыміна знайшлі парэшткі лідара вызваленчага паўстання можа генетычная экспертыза. Але яе правядзенне ўскладняецца тым, што знайсці прамых сваякоў Кастуся Каліноўскага цяпер вельмі складана.

Па інфармацыі Еўрарадыё, беларускія эксперты ў хуткім часе даследуюць знойдзеныя парэшткі разам з літоўскімі калегамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі