Хэдлайнерам фестывалю “Камяніца” будзе украінскі гурт Onuka

Хэдлайнерам фестывалю “Камяніца” будзе украінскі гурт Onuka

Хэдлайнерам фестывалю “Камяніца” будзе украінскі гурт Onuka. Арганізатары адзначаюць, што ён “арганічна спалучае актуальную электроніку і традыцыйныя ўкраінскія інструменты”, а “кожны іх выступ — спектакль з выбітным узаемадзеяннем музычных і візуальных элементаў, які ўражвае”.

Фестываль адбудзецца 16 верасня на пляцоўцы Музею народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам. Дарэчы, усе сродкі ад продажу квіткоў ідуць на рахункі музею. Першыя 500 квіткоў каштуюць 5 рублёў 50 капеек.

Uенеральным партнёрам фэста з’яўляецца ААТ "Банк БелВЭБ". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі